БЕЛАРУСКІ КАЛЯДНЫ ЧАЦВЕР
Святы прайшлі, але кніжныя цуды ў нашай бібліятэцы ніяк не скончылiся.
Вашай увазе прапануем новую казачную аповесць Ягора Конева "Калядная зорка"
У пракаветныя часы валадар замагільнага царства Чарнабог захапіў зямлю. Чарамі схаваў ён сонца за непрагляднаю заслонай змроку. Холад і цемра запанавалі паўсюль. Аднак аднойчы яркая зорка ў небе абвясціла пра нараджэнне збаўцы ад улады Чарнабога. На Сарачынскай гары нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Калядой.
Чарнабог спрабаваў знішчыць Каляду, аднак немаўлятку ўратавалі мядзведзь Мікола і каза Амалфея. Праз шмат гадоў Каляда выйшаў на бітву з Чарнабогам. І самай дзейснай зброяй у тым змаганні аказалася саламяная зорка - дарунак закаханай у Каляду дзяўчыны Рады.
Добра падыходзіць для дзяцей сярэдняга і старшага школьнага ўзросту.
#цсдб_минск #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #беларускічацвер #каляднаязорка #зіма #чытаемнабеларускаймове #роднаямова #ягорконеў